:

Аб дзелавым форуме Беларусь-ААЭ

09.11.2022 г.

9 лістапада 2022 г. у Дубаі адбыўся другі форум «Spotlight into Belarus», прысвечаны магчымасцям інвестыцыйнага і дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ.

У форуме ад беларускага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі звыш 20 кампаній розных сфер дзейнасці, ад эмірацкай – каля шасцідзесяці дзелавых людзей з розных сфер вытворчасці, гандлю і інвестыцый, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі ААЭ і арганізацыі «Dubai Exports».

З уступным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок.

У ходзе сустрэчы беларускія прадстаўнікі азнаёмілі яе ўдзельнікаў з магчымасцямі дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ, умовамі вядзення бізнесу і інвесціравання ў Беларусі. На палях гэтага мерапрыемства таксама прайшлі дзелавыя перагаворы па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ.

Форум праведзены пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства і Генеральнага консульства Беларусі ў Дубаі, Мінскага аддзялення БелГПП, Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі і арганізацыі “EurAsia Gulf”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці