:

Кантакты ў экстранных выпадках

Для грамадзян Рэспублікі Беларусь дзейнічае тэлефонная лінія экстранай сувязі з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Дубаі.

Кантактны тэлефон: +971 50 661 30 93 (WhatsApp)

Увага! Па тэлефонах экстранай сувязі неабходна звяртацца толькі ў наступных выпадках:

  • Пагроза жыццю або здароўю грамадзяніна Беларусі, які знаходзіцца ў краінах акрэдытацыі Пасольства;
  • Выкраданне грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі краін акрэдытацыі Пасольства;
  • Заключэнне пад варту грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі краін акрэдытацыі Пасольства;
  • Тэрарыстычны акт ці масавыя беспарадкі ў краінах акрэдытацыі Пасольства, дзе пражываюць беларускія грамадзяне;
  • Іншыя сітуацыі, якія патрабуюць тэрміновага ўмяшання з боку Пасольства.

Для атрымання кансультацый па ўсіх іншых пытаннях, у тым ліку бягучых консульскіх, варта звяртацца ў працоўны час па тэлефонах і факсе, пазначаных на старонцы «Кантакты».

Што МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:

  • У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, пасля пацверджання яго асобы, пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
  • Інфармаваць па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
  • У адпаведнасці з заканадаўствам краіны знаходжання прадстаўляць ва ўстановах гэтай краіны інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя асобы адсутнічаюць і яны не даручылі вядзення справаў каму-небудзь альбо яны не ў стане абараняць свае інтарэсы па іншых прычынах.
  • Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пакідання на пастаяннае жыхарства за мяжой. Хадайніцтвы разглядаюцца толькі пры асабістай прысутнасьці заяўніка.
  • Выдаць нацыянальны пашпарт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае за мяжой і аформіў ва ўстаноўленым парадку выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства.
  • У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.
  • Праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзян Рэспублікі Беларусь аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
  • Наведваць грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых, арыштаваных уладамі краіны знаходжання.

Што НЕ МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:

  • Аплаціць выдаткі на Ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.
  • У выпадку смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела альбо урны з прахам.
  • Аказаць садзейнічанне ў Вашым працаўладкаванні за мяжой.
  • Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.
  • Фізічныя і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь для атрымання юрыдычнай дапамогі ў пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў за мяжой, уключаючы вышук нашчадкаў, могуць звяртацца ў спецыялізаваную Беларускую калегію адвакатаў.
  • Беларуская калегія адвакатаў аказвае прававую дапамогу і прадстаўляе інтарэсы фізічных і юрыдычных асоб па ўсіх без выключэння напрамках і галінах права, супрацоўнічае і падтрымлівае кантакты з адвакатамі і адвакацкімі фірмамі розных краін свету і вольная ў пошуку найлепшага спецыяліста за мяжой для кожнай канкрэтнай справы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці