:

Аб візіце Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанка ў ААЭ

16.05.2022 г.

Беларуская дэлегацыя ў складзе Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанка і Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнка па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наведала Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

У ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам ААЭ Раман Галоўчанка ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы выказаў глыбокія спачуванні шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну і ўсяму эмірацкаму народу з нагоды смерці Прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна.

Прэм'ер-міністр таксама павіншаваў шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта ААЭ і выказаў надзею на плённы працяг беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва.

Бакі абмеркавалі шэраг напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці