:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Лучанка з Дзяржаўным міністрам па міжнародным супрацоўніцтве ААЭ

27.08.2024 г.

27 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок сустрэўся з Дзяржаўным міністрам па міжнародным супрацоўніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Рым аль-Хашымі з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў ААЭ.

Дзяржаўны міністр падзякавала паслу за актыўную работу па ўмацаванню беларуска-эмірацкіх адносін. Абмеркаваны актуальны двухбаковы парадак дня і планы па рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў.

Падчас сустрэчы эмірацкі дыпламат уручыла Ордэн Незалежнасці ААЭ першага класа, якім Прэзідэнт ААЭ шэйх Махамед бен Заід аль-Нахайян узнагародзіў Пасла Беларусі за ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Пасол выказаў падзяку эмірацкаму боку за садзейнічанне ў ходзе яго дыпламатычнай місіі ў ААЭ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці