:

Аб кансультацыях па заключэнню пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і інвестыцыямі

12.12.2022 г.

12 снежня 2022 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбыліся тэхнічныя кансультацыі паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, падчас якіх бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і інвестыцыямі.

Па выніках кансультацый адзначана, што дамоўленасці аб узаемнай лібералізацыі доступу да рынкаў паслуг і параметраў інвестыцыйнай дзейнасці могуць стаць дадатковым інструментам актывізацыі беларуска-эмірацкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама садзейнічаць сінэргетычнаму эфекту ад лібералізацыі гандлю таварамі па лініі ЕАЭС-ААЭ.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці