:

Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і ГПП Абу-Дабі

22.07.2024 г.

22 ліпеня 2024 г. у мэтах развіцця гандлёва-эканамічнага і дзелавога супрацоўніцтва пры падтрымцы Пасольства арганізавана відэаканферэнцыя паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палатай Абу-Дабі.

У ходзе відэаканферэнцыі ў дыстанцыйным фармаце адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж згаданымі палатамі, закліканае стварыць дадатковую прававую і арганізацыйную аснову дзеля далейшага пашырэння і ўмацавання дзелавых кантактаў.

З Беларускага боку Пагадненне падпісана генеральным дырэктарам Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргеем Набешка, з Эмірацкага боку – выканаўчым дырэктарам Гандлёва-прамысловай палаты Абу-Дабі Ахмедам Халіфай аль-Кубайсі.

Падчас мерапрыемства бакі канстатавалі наяўнасць значнага патэнцыялу для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін і абмеркавалі перспектывы арганізацыі абмену візітамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці