:

Аб удзеле ў выставе Yummex Middle East

11.11.2021 г.

З 7 па 9 лістапада 2021 г. беларускія кампаніі-вытворцы харчавання прынялі ўдзел у выставах Yummex Middle East і Specialty Food Festival у Дубаі.

У рамках беларускай экспазіцыі сваю прадукцыю прадставілі «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Слодыч», «Спартак», Мінскі маргарынавы завод і iншыя. Беларуская экспазіцыя арганізавана выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі, Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

10 лістапада на пляцоўцы Павільёна Беларусі ў рамках Сусветнай выстаўкі ЭКСПА-2020 адбылася прэзентацыя канцэрна «Белдзяржхарчпрам» для прадстаўнікоў міжнароднага бізнесу. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 20 гандлёвых кампаній і бізнес-саюзаў з ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана і іншых краін. Мерапрыемства наведаў Генеральны сакратар Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Хумайд Бен Салем, Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ Андрэй Лучанок, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Дубаі Яўген Лазараў.

Падчас мерапрыемства адбылося падпісанне 11 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы экспартных паставак паміж беларускімі прадпрыемствамі і замежнымі кампаніямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці