:

Аб інвестыцыйнай сустрэчы з эмірацкімi кампаніямi

11.11.2020 г.

10 лістапада 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася інвестыцыйная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, ААТ «Белаграпрамбанк» і эмірацкіх кампаній, якія займаюцца гандлем і рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі НАІП і ААТ «Белаграпрамбанк» паінфармавалі яе ўдзельнікаў аб інвестыцыйным клімаце ў Беларусі, умовах вядзення бізнесу і зрабілі прэзентацыю больш за дзесяць інвестыцыйных праектаў у такіх сферах, як вырошчванне жывёлы, вытворчасць збожжа, мяса, гародніны, садавіны, ягад, грыбоў, кандытарскіх вырабаў, рыбы, пітной вады і угнаенняў. Дасягнута дамоўленасць аб працягу работы па канкрэтных праектах супрацоўніцтва.

Сустрэча арганізавана пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў ААЭ і Офіса дзяржаўнага Міністра па харчовай бяспекі і водазабеспячэнню ААЭ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці