:

ААЭ перадалі Беларусі партыю вакцыны ад COVID-19

09.06.2021 г.

У якасці жэсту добрай волі і салідарнасці Аб'яднаныя Арабскія Эміраты перадалі Беларусі звыш 10 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19. У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» гуманітарны груз быў перададзены прадстаўнікам Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Інактываваная вакцына кітайскай вытворчасці Sars-CoV-2 Vero Cell, якая прыбыла ў Беларусь, на сёння акрамя Кітая адобрана да выкарыстання ў такіх краінах свету, як ААЭ, Бахрэйн, Егіпет, Іарданія, Венгрыя і іншыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці