:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Каралеўства Саудаўская Аравія

08.01.2024 г.

7-8 студзеня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік наведаў з афіцыйным візітам Каралеўства Саудаўская Аравія.

У рамках насычанай праграмы адбыліся перагаворы з Міністрам замежных спраў прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам, падчас якіх перададзены пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас Караля Саудаўскай Аравіі Салмана ібн Абдул-Азіза і Наследнага прынца — Прэм'ер-міністра Махамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда. Дакументы прысвечаны двухбаковым адносінам і шляхам іх далейшага развіцця і актывізацыі ў розных сферах.

Падчас візіту дадаткова адпрацаваны прамысловы, навуковы і дзелавы кластары супрацоўніцтва дзвюх краін.

Так, падчас сустрэчы з кіраўніком партнёрскай структуры НАН Беларусі — Прэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага гарадка ім. Караля Абдэль Азіза д-рам Мунірам бен Махмудам аль-Дысукі асноўная ўвага была нададзена шляхам актывізацыі навуковай кааперацыі, вызначэнню новых перспектыўных даследчых праектаў і развіццю кантактаў паміж вучонымі. Дасягнуты дамоўленасці аб аднаўленні сумеснай работы па шэрагу фундаментальных і прыкладных праектаў, а таксама аб абмене візітамі вучоных і даследчыкаў дзвюх краін.

Перагаворы з Міністрам прамысловасці і мінеральных рэсурсаў Саудаўскай Аравіі Бандарам бен Ібрагімам аль-Хараефам былі прысвечаны магчымасцям прамысловай кааперацыі, пастаўкам беларускай тэхнікі і перспектывам рэалізацыі сумесных праектаў у трэціх краінах. Асобная ўвага ўдзелена існуючым нішам для падключэння Беларусі да маштабнай праграмы дыверсіфікацыі эканомікі «Бачанне 2030», якая рэалізуецца Саудаўскай Аравіяй.

Члены беларускай дэлегацыі, сярод якіх кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і Парку высокіх тэхналогій, у рамках візіту правялі шэраг паралельных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі дзвюх краін і ў сферы высокіх тэхналогій. Па выніках дасягнуты шэраг практычных дамоўленасцей, якія будуць рэалізаваны ўжо ў бягучым годзе і нададуць новы імпульс прамым кантактам і праектам паміж бізнесам Беларусі і Саудаўскай Аравіі. Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НЦМ Беларусі і Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат Саудаўскай Аравіі.

Да даведкі: У рамках праграмы «Бачанне 2030» кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі ажыццяўляе шырокамаштабную праграму дыверсіфікацыі эканомікі, накіраваную на зніжэнне залежнасці ад вуглевадародаў, пашырэнне патэнцыялу не-нафтавага сектара, стварэнне новых працоўных месцаў для моладзі (складае да 60 працэнтаў насельніцтва). У рамках гэтай дзейнасці прадугледжваецца патроенне прамысловай вытворчасці да 2030 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці