:

Аб сустрэчы ва Універсітэце Аль-Васль г.Дубай

09.01.2023 г.

 9 студзеня 2023 г. адбылася сустрэча супрацоўнікаў Пасольства з дырэктарам цэнтра даследаванняў і акадэмічнай акрэдытацыі Універсітэта Аль-Васль Насерам Юсэфам.

У ходзе сустрэчы прадстаўнікі Універсітэта аль-Васль былі праінфармаваны аб магчымасцях супрацоўніцтва ў сферы арабскай мовы з Рэспублікай Беларусь, у тым ліку ў рамках міжуніверсітэцкага і навуковага ўзаемадзеяння.

Эмірацкі бок выказаў зацікаўленасць у далейшай прапрацоўцы канкрэтнага плана ўзаемадзеяння з беларускімі калегамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці