:

Аб візіце Міністра ўнутраных спраў Беларусі ў ААЭ

03.10.2023 г.

2 кастрычніка 2023 г. пачаўся працоўны візіт Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івана Кубракова ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Адбылася сустрэча Міністра ўнутраных спраў Беларусi з Намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам, падчас якой былі падпісаны Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і процідзеяння тэрарызму, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні па пытанням ўзаемнага прызнання і абмену вадзіцельскіх пасведчанняў. Пагадненне і Мемарандум аб узаемаразуменні ўступяць у сілу пасля завяршэння беларускім і эмірацкім бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.

Былі абмеркаваны найбольш перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму, дасягнуты дамоўленасці аб партнёрстве па іншых актуальных напрамках праваахоўнай дзейнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці