:

Аб беларускім павільёне ў міжнароднай школе Абу-Дабі «The Pearl Academy»

25.03.2022 г.

25 сакавіка 2022 г. у рамках Міжнароднага дня ў міжнароднай школе Абу-Дабі «The Pearl Academy» быў арганізаваны беларускі павільён.

У перыяд правядзення святочнага мерапрыемства школьнікам былі прадэманстраваны асаблівасці беларускай культурнай спадчыны: расказана гісторыя Беларусі, значэнне нацыянальных сімвалаў краіны, прыгатаваны беларускія напоі, салодкая выпечка і дранікі, праспявана песня «Купалінка». Усім прысутным былі раздадзены памятныя сувеніры з беларускай сімволікай.

У завяршэнні святочнага мерапрыемства дырэктару школы Барбары Хітан быў уручаны сувенір ад беларускага Пасольства – кніга «Беларусь і ісламскі свет».

Мерапрыемства арганізавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ААЭ пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці