:

Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь на «ЭКСПА-2020»

23.11.2021 г.

22 лістапада 2021 г. на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у Дубаі прайшоў Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь. Падчас афіцыйнай праграмы адбылася цырымонія адкрыцця Нацыянальнага дня, правядзенне разнастайных дзелавых і культурных мерапрыемстваў.

Беларускую дэлегацыю на Нацыянальным дні ўзначаліў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які правёў перагаворы з Генеральным камісарам выстаўкі «ЭКСПА-2020» Міністрам талерантнасці ААЭ шэйхам Нахаянам бен Мубаракам аль-Нахаянам і Дзяржаўным дырэктарам «ЭКСПА-2020» Рымай бінт Ібрагім аль-Хашымі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка таксама адкрыў беларускі інвестыцыйны форум, удзел у якім прынялі звыш за сто бізнесменаў з Беларусі, ААЭ і іншых краін.

У ходзе Нацыянальнага дня таксама была прадстаўлена шырокая культурная праграма з удзелам беларускіх артыстаў.

Канцэрты беларускай музыкі прайшлі як на сцэне беларускага павільёна, так і ў межах вячэрняга гала-канцэрта з удзелам Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці