:

Беларусь ўзяла удзел ў «Галфуд 2021»

23.02.2021 г.

У перыяд з 21 па 25 лютага 2021 г. у Дубаі (ААЭ) праходзіць выстава прадуктаў харчавання «Галфуд», у рамках якой разгорнута беларуская экспазіцыя прадуктаў харчавання і харчовых прадуктаў. У выставе бяруць удзел 12 беларускіх прадпрыемстваў, прадстаўлена прадукцыя 25 кампаній, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў «Галфуд».

У выставе таксама бяруць удзел намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло, намеснік Старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Якаўчыц і Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

На палях выставы прайшлі сустрэчы беларускіх афіцыйных прадстаўнікоў з Міністрам кліматычных змяненняў і навакольнага асяроддзя ААЭ А. Нуаiмi, Дзяржаўным міністрам харчовай бяспекі ААЭ М. аль-Мхейрs, а таксама з другми прадстаўнікамі эмірацкага боку для абмеркавання стану і перспектыў супрацоўніцтва ў галіне паставак прадуктаў харчавання.

Пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок і супрацоўнікі Пасольства 22 лютага 2021 г. прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыццi беларускай экспазіцыі, абмеркавалі перспектывы нарошчвання паставак беларускай харчовай прадукцыі на рынкі ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кувейта і Бахрэйна.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці