:

Аб удзеле ў IDEX-2021

22.02.2021 г.

З 21 па 25 лютага 2021 года  г. Абу-Дабі, ААЭ праводзіцца 15-я Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі IDEX-2021, удзел у якой традыцыйна прымае і Рэспубліка Беларусь.

На сваём стэндзе, што аб'ядноўвае дзевяць прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі краіны, Рэспубліка Беларусь прадстаўляе наяўныя сучасныя і перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі, якія грунтуюцца на навукова-тэхнічным патэнцыяле айчыннай абароннай прамысловасці.

Беларускую дэлегацыю на выставе ўзначальвае Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, які правёў перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўзброеных сілаў ААЭ, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый шэрагу краін, якія ўдзельнічаюць у выставе.

У дзень адкрыцця выставы беларускі нацыянальны стэнд наведаў Намеснік Прэм'ер-міністра, Міністр унутраных спраў ААЭ шэйх Сейф бен Заід аль-Нахаян.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці