:

Беларусь удзельнічае ў выставе “IDEX-2023”

22.02.2023 г.

З 20 па 24 лютага 2023 г. ў г.Абу-Дабі, ААЭ праводзіцца найбуйнейшая ў свеце Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі IDEX-2023, на якой Беларусь традыцыйна прадстаўляе аб'яднаны стэнд Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

У гэтым годзе на нацыянальным стэндзе прадстаўлены сучасныя і перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі дзевяці прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі краіны, а таксама натуральныя і макетныя ўзоры прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння такіх беларускіх вытворцаў, як ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання», ААТ «КБ Радар» і ААТ «140 рамонтны завод».

Беларускую дэлегацыю на выставе ўзначальвае Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, які правёў перагаворы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўзброеных сіл ААЭ, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый шэрага краін, якія ўдзельнічаюць у выставе.

21 лютага 2023 г. адбылася сустрэча Старшыні ДВПК Дзмітрыя Пантуса з Дзяржаўным міністрам па справах абароны ААЭ Мухамедам аль-Бовардзі, падчас якой бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці