:

Аб удзеле Пасла ў сесіі Генеральнай Асамблеі IRENA

16.01.2023 г.

14 студзеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок прыняў удзел у мерапрыемствах 13-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі IRENA.

У сваім выступленні Пасол агучыў пазіцыю і дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама ўклад нашай краіны ў прадухіленне глабальнай змены клімату.

Цяперашняя генеральная асамблея IRENA праходзіць пад лозунгам «Энергетычныя пераходы ў свеце — глабальная ацэнка» ў рамках падрыхтоўкі да Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату (COP-28), якая пройдзе ў ААЭ у канцы лістапада — пачатку снежня 2023 г. У цяперашні час членамі IRENA з'яўляюцца 168 краін, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці