:

Аб беларускім павільёне ў міжнароднай школе Абу-Дабі «The Pearl Academy»

17.03.2023 г.

17 сакавіка 2023 г. у рамках Міжнароднага дня ў міжнароднай школе Абу-Дабі «The Pearl Academy» быў арганізаваны беларускі павільён.

У беларускім павільёне ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, значэннем нацыянальных сімвалаў краіны і беларускай кухняй. На святочным мерапрыемстве быў выкананы танец «Лявоніха». Гасцям павільёна ўручаны памятныя сувеніры з беларускай сімволікай.

 

 

Напрыканцы святочнага мерапрыемства дырэктару школы Барбары Хітан быў уручаны сувенір ад беларускай Амбасады – плеценая саламяная балалайка.

Мерапрыемства арганізавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ААЭ пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці