:

Беларусь прыняла ўдзел у выставе «Dubai Airshow-2021»

18.11.2021 г.

З 14 па 18 лістапада 2021 г. у г. Дубаі (ААЭ) праводзілася 17-я Міжнародная аэракасмічная выстава «Dubai Airshow-2021», удзел у якой прыняла Рэспубліка Беларусь.

У ходзе выставы арганізацыі абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь у складзе аб'яднанага стэнда Дзяржкамваенпрама дэманстравалі прадукцыю і паслугі беларускіх прадпрыемстваў.

Беларускую дэлегацыю на выставе ўзначаліў Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, які правёў перагаворы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўзброеных сіл ААЭ, КСА, Казахстана, Расіі, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый шэрага краін, якія ўдзельнічаюць у выставе.

У другі дзень выставы адбылася сустрэча Старшыні дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Пантуса з Дзяржаўным Міністрам па пытаннях абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Махамедам бін Ахмедам аль-Бавардзі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці