:

Аб дне Гродзенскай вобласці на «ЭКСПА-2020»

28.03.2022 г.

28 сакавіка 2022 г. у павільёне Беларусі на Сусветнай выставе «Экспа-2020» адбыўся Дзень Гродзенскай вобласці, які завяршыў серыю прэзентацый патэнцыялу абласцей Беларусі і горада Мінска ў рамках «ЭКСПА-2020».

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Невера. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест», УП «Гродзенскае аддзяленне БелГПП», філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот», ААТ «Малочны Мір», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ТАА «Праймілк», ТАА «Будбыт-ЗОВ», СААТ «Віларыс», установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір», ПГУП «Студыя адпачынку», якія прадэманстравалі шэраг прэзентацый, прысвечаных інвестыцыйным магчымасцям, патэнцыялу вобласці ў сферах харчовай і нафтахімічнай прамысловасці, аказанні паслуг па ажыццяўленні будаўнічых работ і турыстычных паслуг. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок і Генеральны консул Беларусі ў Дубаі Яўген Лазараў.

На пляцоўцы беларускага павільёна прайшлі перагаворы прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці з эмірацкімі гандлёвымі партнёрамі, у ходзе якіх абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы паставак у ААЭ мясамалочнай прадукцыі, поліамідных і поліэфірных ніцей і валокнаў, а таксама арганізацыя турызму ў Беларусь і рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў.

У завяршэнне мерапрыемства адбылося падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве з кампаніямі з ААЭ і іншых краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці