Аб сустрэчы сустаршыняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве Беларусі і ААЭ
14.11.2023 г.14 лістапада 2023 г. у г.Абу-Дабі адбылася сустрэча сустаршыняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў – Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Пантуса і Дзяржаўнага міністра ААЭ Ахмеда аль-Саега.
Падчас сустрэчы абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе шостага пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у г.Абу-Дабі ў чэрвені 2023 г. Намечаны крокі па далейшай сумеснай працы на бліжэйшую перспектыву.