:

Беларускія кампаніі прымаюць удзел у выставе «GITEX Global 2023»

17.10.2023 г.

З 16 па 20 кастрычніка 2023 г. беларускія кампаніі прымаюць удзел у 43-й міжнароднай выставе і канферэнцыі ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «GITEX Global 2023» у г.Дубай.

Даведка. «GITEX Global 2023» – найбуйнейшая выстава і канферэнцыя ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у рэгіёне. У гэтым годзе ў выставе прадстаўлена больш за 6 тыс. кампаній з 170 краін свету.

На асобных стэндах і ў дакладах падчас канферэнцыі беларускімі кампаніямі прадстаўлена інфармацыя аб шэрагу праграмных прадуктаў і высокатэхналагічным абсталяванні, якое можа быць запатрабавана ў працэсе далейшай лічбавай трансфармацыі краін рэгіёну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці