:

Аб сустрэчы намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Валерыя Бельскага з дэлегацыяй Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Бахрэйн

14.03.2023 г.

13 сакавіка 2023 г. у рамках 146-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, якая праходзіць у г.Манаме (Каралеўства Бахрэйн) намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Бельскі правёў сустрэчу са Старшынёй Савета Шуры Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Бахрэйн.

Віцэ-спікер перадаў віншавальнае пасланне ад імя Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай Старшыні Савета Шуры Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Бахрэйн Алі бен Салеху аль-Салеху ў сувязі з правядзеннем у Манаме 146-й Асамблеі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі актывізацыі беларуска-бахрэйнскіх міжпарламенцкіх кантактаў, у тым ліку ў рамках парламенцкіх груп па супрацоўніцтву, а таксама перспектыўныя напрамкі двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці