Аб удзеле ў Штогадовым інвестыцыйным кангрэсе

7 – 9 красавіка 2025 г. пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Дубаі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізаваны ўдзел беларускага боку ў Штогадовым інвестыцыйным кангрэсе AIM.

Даведка. Кангрэс AIM – значнае міжнароднае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае карпаратыўных і палітычных лідэраў, інвестараў, прадпрымальнікаў, даследчыкаў і экспертаў у мэтах абмеркавання актуальных тэндэнцый у міжнародным гадлі, стратэгій прыцягнення інвестыцый.

Беларускую дзелавую дэлегацыю падчас мерапрыемства ўзначаліў намеснік Старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін. Акрамя таго, арганізавана краінавая экспазіцыя, якая прадэманстравала гандлёвы і інвестыцыйны патэнцыял Рэспублікі Беларусь.

Члены беларускай дэлегацыі таксама прынялі ўдзел у тэматычных пасяджэннях кангрэсу. Пры падтрымцы Пасольства на палях мерапрыемства праведзены шэраг двухбаковых сустрэч, накіраваных на ўмацаванне беларуска-эмірацкіх дзелавых кантактаў.