:

Аб урачыстым мерапрыемстве ў г.Дубаі

08.05.2025 г.

7 мая 2025 года ў Дубаі адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага і консульскага карпусоў Абу-Дабі і Дубая, беларуская дыяспара, а таксама эмірацкія дзелавыя колы.

Ва ўступным слове Генеральны консул Аляксей Жалдыбін адзначыў, што “Беларусь глыбока шануе подзвіг савецкага народа і актыўна працуе над захаваннем гістарычнай праўды”.

Пасол Беларусі ў ААЭ Ігар Белы заклікаў “берагчы мір і перадаваць гістарычную памяць новым пакаленням, каб трагедыя вайны ніколі не паўтарылася”.

Гасцям быў паказаны фільм “Брэсцкая крэпасць”, перакладзены на арабскую мову студэнтамі Факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў цесным узаемадзеянні з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці