:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААЭ паступальна развіваецца.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ склаў 79,9 млн. долараў ЗША, у тым ліку беларускі экспарт 58,7 млн. долараў. Асноўныя артыкулы экспарту — прадукцыя нафтахіміі, грузавыя аўтамабілі, харчовыя прадукты.

Аб'ём двухбаковага гандлю паслугамі ў 2021 годзе склаў 211,5 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт на суму 164,5 млн. долараў (162,6% да 2020 года). Асноўнымі відамі экспартных паслуг у 2021 годзе былі транспартныя паслугі.

Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва рэгулярна разглядаюцца ў ходзе пасяджэнняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам ААЭ, пятае пасяджэнне якога адбылося ў ліпені 2020 г.

У 2021 годзе прамыя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі з ААЭ склалі 59,4 млн. долараў. Агульны аб'ём назапашаных эмірацкіх інвестыцый у беларускую эканоміку перавышае 320 млн. долараў.

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у г.Дубаі (1 кастрычніка 2021 г. – 31 сакавіка 2022 г.). 22 лістапада 2021 г. у рамках Дня Беларусі на «ЭКСПА-2020» быў праведзены Беларускі інвестыцыйны форум.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці