:

Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць па заяве бацькоў (адзiнага з бацькоў) рэгістрацыю страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецьмі, якія набылі нароўнi з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Разам з заявай падаюцца:

дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці грамадзянства гэтай дзяржавы;

копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

натарыяльна засведчаная згода дзiцяцi ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

дакументы, якія сведчаць асобы бацькоў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Па выніках разгляду заявы дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь выносяць заключэнне аб страце дзіцем грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якое зацвярджаецца кіраўніком дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы або яго намеснікам.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у адвольнай форме, так і па ініцыятыве дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы.

Тэрмiн разгляду заяў аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь — да аднаго месяца.

Консульскі збор за разгляд заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства складае 35 еўра.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці