:

Пастаянны консульскі ўлік

На пастаянны консульскі ўлік у Генконсульстве Рэспублікі Беларусь у Дубаі прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь на сталае жыхарства ў краіны адказнасці Пасольства Беларусі ў ААЭ, аформіўшы сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

Заяву аб пастаноўцы на консульскі ўлік ўсталяванай формы;

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (рэзідэнцкая віза краіны знаходжання);

Дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);

Квітанцыя аб аплаце консульскага збору.

За грамадзян, якія не дасягнулi 14-гадовага ўзросту дакументы прадстаўляюцца яго законным прадстаўніком.

Законны прадстаўнік таксама падае пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Зняцце з консульскага ўліку

Пры змене грамадзянінам Рэспублікі Беларусь месца жыхарства (краіны знаходжання) яму неабходна звярнуцца ў Генконсульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі з заявай аб зняцці з консульскага ўліку.

Пасля пераезду грамадзяніну Рэспублікі Беларусь неабходна звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь па новым месцы жыхарства з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік.

Дакументы, неабходныя для зняцця з консульскага ўліку:

Заяву аб зняцці з консульскага ўлiку;

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці