Кантактная інфармацыя
Паважаныя грамадзяне,
З 8 ліпеня 2019 г. прыём грамадзян па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца выключна Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Дубай. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ААЭ (г. Абу-Дабі) прыём грамадзян па консульскіх пытаннях спынены.
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі размешчана па адрасе: г. Дубай, раён Джумэйра Лэйк Таўэрс, кластар Ф, будынак «Індыга Айкан Таўэр», офіс 2704 Indigo IconTower, office 2704, Cluster F, Jumeirah Lake Towers, Dubai.
Прыёмныя дні: з 12 красавіка 2021 г. Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Дубай прыём грамадзян па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца па панядзелках, аўторках і серадах з 10.00 да 13.00. Просім планаваць візіт у Генеральнае консульства зыходзячы з гэтай інфармацыі.
Тэлефон для кансультацый па консульскіх пытаннях: +97142426688.
e-mail: dubai@mfa.gov.by