:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саудаўская Аравія дынамічна развіваецца. Бакі падтрымліваюць рэгулярны дыялог па пытаннях пашырэння ўзаемнага гандлю, рэалізацыі сумесных ініцыятыў, развіцця міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўмацавання прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

 

У 2012 годзе быў створаны міжурадавы Сумесны камітэт па супрацоўніцтве, сустаршынямі якога з’яўляюцца намеснікі міністраў замежных спраў дзвюх краін. У 2015 годзе ў г. Эр-Рыядзе адбылося першае пасяджэнне Сумеснага камітэта. Другое пасяджэнне было праведзена ў 2016 годзе ў г. Мінску. Трэцяе пасяджэнне Сумеснага камітэта адбылося ў маі 2024 г. у г. Эр-Рыядзе.

 

Развіваецца ўзаемадзеянне дзелавых колаў дзвюх краін. У 2016 годзе ў г. Мінску былі праведзены Беларуска-Саудаўскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа пад патранажам гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. У маі 2024 г. на палях пасяджэння міжурадавага камітэта быў арганізаваны Беларуска-Саудаўскі бізнес-форум.

 

У снежні 2025 г. у рамках візіту Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у г. Эр-Рыяд адбыўся Беларуска-Саудаўскі форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, удзел у якім прынялі больш за 60 прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Саудаўскай Аравіі.

 

Важным напрамкам двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з’яўляецца ўзаемны ўдзел у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах. Беларускія прадпрыемствы рэгулярна прадстаўляюць айчынную прадукцыю на ключавых галіновых выстаўках у Саудаўскай Аравіі. У маі 2025 г. беларуская прадукцыя экспанавалася на міжнароднай выстаўке нафтахімічнай прамысловасці Saudi Plastics & Petrochem, у верасні 2025 г. – на міжнароднай выстаўке харчовай прамысловасці Foodex Saudi ў г. Эр-Рыядзе.

 

У 2025 годзе адбыліся візіты ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства абароны Каралеўства Саудаўская Аравія для ўдзелу ў міжнароднай выстаўке ўзбраення і ваеннай тэхнікі «Мілекс», а таксама прадстаўнікоў Міністэрства навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі Каралеўства Саудаўская Аравія для наведвання міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці