Аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Кувейт
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Кувейт устаноўлены 25 мая 1992 г.
За ўзаемадзеянне з Кувейтам адказвае Пасольства Беларусі ў ААЭ. 15 чэрвеня 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве Белы І.Г. уручыў даверчыя граматы Міністру замежных спраў Кувейта. З кастрычніка 2024 г. Пасол Дзяржавы Кувейт у Расійскай Федэрацыі Р. аль-Адвані акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве.
У кастрычніку 2002 г. адбыўся афіцыйны візіт у Кувейт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
Кувейт наведвалі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Беларусь наведвалі Міністр фінансаў і Міністр па справах канцылярыі Эміра Кувейта.
У лістападзе 2009 г. у г.Эль-Кувейце праведзена першае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Кувейцкай камісіі па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве. Другое пасяджэнне камісіі адбылося ў г.Мінску ў верасні 2014 г.
У лістападзе 2021 г. у г.Эль-Кувейце праведзены першы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Беларусі і Кувейта.
Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Кувейт у рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый мае канструктыўны характар.
Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць міжурадавыя пагадненні аб эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб паветраных зносінах, мемарандум аб узаемаразуменні аб правядзення сумесных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Гандлёва-прамысловай палатай Кувейта, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Кувейцкім інстытутам навуковых даследаванняў, а таксама шэраг іншых дагавораў.
Развіваецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.