:

Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва

Важным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва з’яўляецца ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у сферах культуры, спорту і турызму. Праводзяцца Дні культуры, выставачныя, кінематаграфічныя і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне гуманітарных сувязей паміж дзвюма краінамі.

7 мая 2025 г. у г. Дубаі быў арганізаваны ўрачысты вечар, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках мерапрыемства адбыўся паказ фільма «Брэсцкая крэпасць», перакладзенага на арабскую мову студэнтамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

15 лістапада 2025 г. Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Дубаі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ быў арганізаваны паказ фільма «Класная» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» для суайчыннікаў.

Працягваецца развіццё беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння ў сферы спорту. Спартсмены дзвюх краін рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачных зборах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы турызму, адзначаецца рост узаемнага турыстычнага патоку. У красавіку 2025 г. быў арганізаваны азнаямленчы тур у Беларусь для прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У рамках тура праведзены круглы стол, прысвечаны перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж дзвюма краінамі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці