Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААЭ мае пазітыўную дынаміку.
Праводзяцца пасяджэнні Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Шостае пасяджэнне Сумеснага камітэта адбылося 22 чэрвеня 2023 г. у г. Абу-Дабі.
Беларусь прыняла ўдзел у Сусветнай выстаўке «ЭКСПА-2020», якая праходзіла з 1 кастрычніка 2021 г. па 31 сакавіка 2022 г. у г. Дубаі. У рамках Дня Беларусі на «ЭКСПА-2020» 22 лістапада 2021 г. быў праведзены Беларускі інвестыцыйны форум.
Важным этапам у развіцці двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння стала падпісанне ў чэрвені 2025 г. у г. Мінску ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму – 2025 Пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, з другога боку, а таксама міжурадавага беларуска-эмірацкага пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.
Развіваецца ўзаемадзеянне дзелавых колаў дзвюх краін. У маі 2014 г. паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат ААЭ быў падпісаны Мемарандум аб стварэнні Беларуска-Эмірацкага дзелавога савета. Праведзены тры пасяджэнні Дзелавога савета.
У чэрвені 2026 г. у ходзе візіту Міністра знешняга гандлю ААЭ Т. аль-Зеюдзі ў Рэспубліку Беларусь на пляцоўцы выстаўкі «Белагра» адбыўся круглы стол «Беларусь — ААЭ» з удзелам больш як 50 прадстаўнікоў дзелавой супольнасці дзвюх краін.
Актыўна развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Эмірацкімі кампаніямі рэалізуюцца значныя інвестыцыйныя праекты ў Рэспубліцы Беларусь. У снежні 2025 г. завершана будаўніцтва шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу ў г. Мінску ў межах вуліц М. Багдановіча – Я. Купалы – р. Свіслач. Ажыццяўляецца рэалізацыя маштабнага праекта «Паўночны бераг» у г. Мінску.