Палітычнае супрацоўніцтва
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі (ААЭ) усталяваныя 20 кастрычніка 1992 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ пачало дзейнасць у снежні 1999 г. 27 сакавіка 2025 г. Белы І.Г. прызначаны Паслом Беларусі ў ААЭ. Пасольства ААЭ адкрыта ў г. Мінску ў кастрычніку 2008 г.
У 2000 і 2007 гадах ажыццеўлены візіты дзяржаўных дэлегацый на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў ААЭ. У перыяд з 2000 да 2025 гг. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка неаднаразова наведваў ААЭ з візітамі.

У верасні 2019 г. адбыўся першы візіт Наследнага прынца Абу-Дабі, Намесніка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха М. бен Заіда аль-Нахаяна ў Беларусь.

У чэрвені 2025 г. Беларусь наведаў Наследны прынц Абу-Дабі шэйх Халед бен Мухамед бен Заід аль-Нахаян.

У лістападзе 2021 г., сакавіку і маі 2022 г. Прэм’ер-міністр Беларусі наведваў ААЭ з рабочымі візітамі.
У красавіку 2015 г. i лютым 2018 г. у г.Абу-Дабі і кастрычніку 2016 г. у г.Мінску праведзеныя тры раунда палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін. У 2015 — 2022 гг. праведзены шэсць раундаў кансультацый па консульскіх пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
Супрацоўніцтва ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый мае канструктыўны характар. Пазіцыі дзвюх краін супадаюць па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня.
Сфарміравана развітая двухбаковая дагаворна-прававая база. Паміж краінамі заключаны міждзяржаўныя дагаворы аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах і аб выдачы; міжурадавыя пагадненні аб эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве; аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання; аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі; аб паветраных зносінах; аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных, дыпламатычных і службовых пашпартоў; міжведамасныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў; ў мытных справах; аб узаемаразуменні паміж БелГПП і Федэрацыяй ГПП ААЭ; шэраг іншых дагавораў.
У 2019 году адбылося падпісанне двухбаковага пагаднення аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і ААЭ.