:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Белага са спікерам Федэральнага нацыянальнага савета ААЭ

20.01.2026 г.

20 студзеня 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у ААЭ Ігара Белага са спікерам Федэральнага нацыянальнага савета ААЭ Сакрам Габашам.

 

 

У ходзе размовы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, уключаючы абмен візітамі.

Пасол праінфармаваў Спікера аб ратыфікацыі ў Беларусі двухбаковых пагадненняў, накіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва ў гандлёва-інвестыцыйнай сферы і фарміраванне спрыяльных умоў для развіцця дзелавых сувязей паміж дзвюма дзяржавамі.

Са свайго боку Сакр Гобаш запэўніў, што ў бліжэйшы час будуць завершаны ўсе неабходныя працэдуры для ўступлення гэтых пагадненняў у сілу. Спікер таксама адзначыў неабходнасць больш актыўнага і прадметнага ўзаемадзеяння па лініі груп сяброўства.

Асобная ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры. Бакі падкрэслілі важнасць культурных абменаў як эфектыўнага інструмента ўмацавання ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін і выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных культурных праектаў і мерапрыемстваў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці