Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Белага з Прэзідэнтам Дэпартамента грамадзянскай авіяцыі Дубая
11.09.2026 г.Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у ААЭ Ігара Белага з Яго Высокасцю Шэйхам Ахмедам бін Саідам Аль Мактумам, Прэзідэнтам Дэпартамента грамадзянскай авіяцыі Дубая, Старшынёй Dubai Airports, Старшынёй і Галоўным выканаўчым дырэктарам Emirates Airline & Group.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай авіяцыі, уключаючы далейшае развіццё авіязносін паміж Мінскам і Дубаем.

Асаблівая ўвага была нададзена ролі прамых паветраных зносін у пашырэнні турыстычных, гандлёва-эканамічных і дзелавых кантактаў паміж Беларуссю і ААЭ.
