:

Пасол

БЕЛЫ

Ігар Георгіевіч

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Саудаўская Аравія, Дзяржаве Кувейт і Каралеўстве Бахрэйн)

 

 

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1971 года ў горадзе Мінску.

У 1993 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе – факультэт міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, у 2002 годзе – юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

 

1994 –1999 гг.

працаваў на розных пасадах у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь

 

1999 – 2000 гг.

начальнік аддзела рэгістрацыі прадпрыемстваў з замежным капіталам крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2000 – 2003 гг.

саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль

 

2003 – 2005 гг.

саветнік аддзела па рабоце з замежнымі прадстаўніцтвамі Дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2005 – 2009 гг.

саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя

 

2009 – 2011 гг.

намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай супольнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2011 – 2016 гг.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле

 

2016 – 2017 гг.

старшы саветнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2017 – 2018 гг.

намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў Першага галоўнага палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2018 – 2019 гг.

саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам

 

2020 – 2021 гг.

намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2021 – 2023 гг.

начальнік Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

2023 – 2025 гг.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія

 

з красавіка 2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах

 

з чэрвеня 2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве

 

з кастрычніка 2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Саудаўская Аравія і Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

 

Валодае англійскай і турэцкай мовамі.

 

Жанаты, мае дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці