Пасол
БЕЛЫ
Ігар Георгіевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Саудаўская Аравія, Дзяржаве Кувейт і Каралеўстве Бахрэйн)

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1971 года ў горадзе Мінску.
У 1993 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе – факультэт міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, у 2002 годзе – юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
|
1994 –1999 гг. |
працаваў на розных пасадах у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь
|
|
1999 – 2000 гг. |
начальнік аддзела рэгістрацыі прадпрыемстваў з замежным капіталам крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2000 – 2003 гг. |
саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
|
|
2003 – 2005 гг. |
саветнік аддзела па рабоце з замежнымі прадстаўніцтвамі Дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2005 – 2009 гг. |
саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя
|
|
2009 – 2011 гг. |
намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай супольнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2011 – 2016 гг. |
Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле
|
|
2016 – 2017 гг. |
старшы саветнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2017 – 2018 гг. |
намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў Першага галоўнага палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2018 – 2019 гг. |
саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам
|
|
2020 – 2021 гг. |
намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2021 – 2023 гг. |
начальнік Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
|
2023 – 2025 гг. |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія
|
|
з красавіка 2025 г. |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
|
|
з чэрвеня 2025 г. |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве
|
|
з кастрычніка 2025 г. |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Саудаўская Аравія і Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве |
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай і турэцкай мовамі.
Жанаты, мае дачку.