Супрацоўніцтва ў іншых галінах
Беларусь і ААЭ імкнуцца развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай галіне. У сакавіку 2015 г. на базе Вышэйшых каледжаў тэхналогій ААЭ адбылася выстава навукова-тэхнічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і Сумесны Беларуска-эмірацкага навуковы сімпозіум.
У ліпені 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь рэктара Вышэйшых каледжаў тэхналогій ААЭ Абдулатыфа аль-Шамсі, у рамках якога падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і падрыхтоўкі навуковых кадраў паміж Вышэйшымі каледжамі тэхналогій ААЭ і НАН Беларусі.
Вядзецца праца паміж беларускімі і эмірацкімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі па ўзгадненні рэалізацыі сумесных праектаў у галіне навукі і высокіх тэхналогій.
У кастрычніку 2017 г. адбыўся візіт у ААЭ Міністра прамысловасці Беларусі і Першага намесніка Міністра адукацыі Беларусі для ўдзелу ў міністэрскім саміце па пытаннях прафесійна-тэхнічнай адукацыі і навучання. Праведзены сустрэчы з Міністрам адукацыі ААЭ, кіраўніцтвам Цэнтра Абу-Дабі па прафесійна-тэхнічнай адукацыі і навучанню, шэрагам іншых навучальных устаноў ААЭ. Прадстаўнічая дэлегацыя кіраўнікоў беларускіх устаноў адукацыі і экспертаў здзейсніла шэраг візітаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ААЭ.
У кастрычніку 2017 г. беларуская каманда ў складзе 29 канкурсантаў прыняла ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце “WorldSkills-2017” у Абу-Дабі. Беларускія ўдзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў 27 розных навыках і па выніках чэмпіянату занялі 16 месца з 57 каманд, якія прынялі ўдзел у “WorldSkills-2017”. Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у міжнароднай выставе маладзёжных праектаў «Expo-Sciences International» у Абу-Дабі 24-26 верасня 2019 г.
У сакавіку 2019 г. праведзены візіт намесніка Міністра адукацыі Беларусі ў ААЭ для ўдзелу ў Глабальным форуме па пытаннях адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.
У чэрвені 2019 г. праведзены візіт эмірацкай дэлегацыі на чале з Міністрам адукацыі ў Беларусь. Адбылася сустрэча з Міністрам адукацыі Беларусі, па выніках якой падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і ААЭ.
У чэрвені 2019 г. праведзены візіт дэлегацыі Федэральнай адміністрацыі ААЭ па ядзерным рэгуляванні у Беларусь.
У рамках развіцця супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы ў маі 2014 г. і ў сакавіку-красавіку 2015 г. у Беларусі праведзены вучэбна-трэніровачныя зборы для эмірацкіх хакеістаў-юніёраў. У 2014-2019 гг. каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымала ўдзел у міжнародным турніры па хакеі «Кубак Прэзідэнта» у Абу-Дабі.
У сакавіку 2019 г. беларуская дэлегацыя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і зборная беларускіх атлетаў прыняла ўдзел у Спецыяльных алімпійскіх гульнях у Абу-Дабі. У 2019 годзе беларускія каманды па баскетболе, валейболе і гандболе прынялі ўдзел у міжнародных турнірах у Абу-Дабі. 12-19 снежня 2019 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі спецыялістаў па ролер-спорце і фігурным катанні ў Абу-Дабі.
У верасні 2016 г. адбыўся візіт у Мінск Генеральнага сакратара Галоўнай адміністрацыі па пытаннях развіцця моладзі і спорту ААЭ. У студзені 2015-2019 гг. эмірацкая хакейная каманда стала удзельнікам Каляднага турніру ў Мінску. Прадстаўнічая дэлегацыя ААЭ наведала мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў чэрвені 2020 г.
Развіваецца беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У рамках падпісаных у 2018 годзе паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, беларускімі медыцынскімі ўстановамі і Міністэрствам аховы здароўя і прафілактыкі захворванняў ААЭ двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве у 2019 годзе адбыўся шэраг візітаў медыцынскіх брыгад РНПЦ дзіцячай хірургіі і РНПЦ кардыялогіі ў ААЭ для правядзення майстар-класаў у дзіцячым і дарослым хірургічных аддзяленнях клінікі «Аль-Касімі» у Шарджэ.
Працягваецца развіццё ўзаемадзеяння паміж турыстычнымі ведамствамі дзвюх краін. 13-17 кастрычніка 2016 г. арганізаваны азнаямленчы тур у Рэспубліку Беларусь для прадстаўнікоў турыстычных ведамстваў і органаў дзяржаўнага кіравання ААЭ, у рамках якога на базе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу нашай краіны. Удзельнікі тура таксама азнаёміліся з найважнейшымі турыстычнымі аб'ектамі Беларусі.
У ходзе чацвёртага пасяджэння Сумеснага камітэта з ААЭ ў мае 2018 г. праведзена прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.
У 2019 годзе беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у найбуйнейшай у рэгіёне турыстычнай выставе «Арабіан Трэвел Маркет». Арганізаваны тур здымачнай групы медыя-кампаніі «K Kompany» у Беларусь для правядзення здымак відэасюжэту аб турыстычных магчымасцях нашай краіны.