:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Па выніках 2021 года экспарт тавараў Рэспублікі Беларусь у Дзяржаву Кувейт павялічыўся і склаў 2,9 млн. долараў ЗША. Захоўваецца станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры больш за 2,5 млн. долараў.

У 2021 годзе экспарт паслуг у Кувейт у параўнанні з 2020 годам вырас і склаў 1,5 млн. долараў ЗША, яго аснову склалі транспартныя, турыстычныя і фінансавыя паслугі.

Важным складнікам двухбаковых эканамічных адносін з'яўляецца супрацоўніцтва Беларусі з Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця (КФАЭР). У студзені 2021 г. з Фондам падпісана крэдытнае пагадненне аб выдзяленні сродкаў на будаўніцтва Анкалагічнага дыспансера ў Гродзенскай вобласці. Прапрацоўваецца пытанне фінансавання фондам iншых сацыяльна-арыентаваных праектаў ў Беларусi.

Дзейнічае Сумесная Беларуска-Кувейцкая камісія па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве. У лістападзе 2009 г. у г.Эль-Кувейце праведзена першае пасяджэнне камісіі. Другое пасяджэнне камісіі адбылося ў верасні 2014 г. ў г.Мінску .

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці