Легалізацыя дакументаў
Легалізацыя — гэта працэдура пацвярджэння адпаведнасці дакументаў заканадаўству дзяржавы іх паходжання для мэт іх выкарыстання ў міжнародным зносінах, якая ўяўляе сабой засведчанне сапраўднасці подпісу службовай асобы і друку дзяржаўнай установы.
Звяртаем увагу, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты не з'яўляюцца дзяржавай-удзельніцай Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 года. Такім чынам, для выкарыстання дакументаў эмірацкага паходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна правесці працэдуру легалізацыі ва ўстаноўленым парадку.
Легалізацыя замежных дакументаў для выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў 2 этапы:
1 этап - легалізацыя дакументаў у Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ (United Arab Emirates Ministry of Foreign Affairs and International Cooperation), i
2 этап - легалізацыя дакументаў у Генеральным консульстве Беларусі ў Дубаi