Аб сустрэчы мiністраў замежных спраў Беларусі і Саудаўскай Аравіі
11.06.2024 г.11 чэрвеня 2024 г. у рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС у г. Ніжні Ноўгарад (Расійская Федэрацыя) Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку абмен візітамі на розных узроўнях і прыярытызацыю некалькіх знакавых праектаў у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах.
Бакамі дадзена высокая ацэнка вынікаў трэцяга пасяджэння Сумеснага беларуска-саудаўскага міжурадавага камітэта, якое прайшло ў маі 2024 года ў г. Эр-Рыядзе.