Аб удзеле беларускіх школьнікаў у Міжнароднай хімічнай алімпіядзе ў Саудаўскай Аравіі
31.07.2024 г.Беларускія школьнікі заваявалі залаты і два бронзавыя медалі на 56-й Міжнароднай хімічнай алімпіядзе, якая праходзіла ў г.Эр-Рыяд, Саудаўская Аравія. Спаборніцтва ўключала некалькі этапаў, якія прадугледжвалі рашэнне задач па агульнай, арганічнай, неарганічнай і фізічнай хіміі, хіміі высокамалекулярных злучэнняў, а таксама рашэнне практычных эксперыментальных частак.
Міжнародная хімічная алімпіяда (International Chemistry Olympiad, IChO) – штогадовае спаборніцтва па хіміі для школьнікаў, якое праводзіцца з 1968 года. Спаборніцтва накіравана на ўстанаўленне і развіццё кантактаў паміж моладдзю ўсяго свету, якая цікавіцца навукай. У 2023 годзе беларуская зборная заваявала на Міжнароднай хімічнай алімпіядзе тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. У 2025 годзе алімпіяду плануюць правесці ў ААЭ.