Аб галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
26.12.2024 г.На 26 студзеня 2025 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу назначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Любая электаральная кампанія ўяўляе асаблівую значнасць для краіны. Выбары Прэзідэнта з’яўляюцца ключавой падзеяй для ўсіх нас разам і для кожнага паасобку, паколькі менавіта яны прадвызначаюць нашу будучыню.
У Беларусі пабудавана суверэнная і незалежная дзяржава для народа. Сфарміравана ўласная, унікальная мадэль народаўладдзя. Нязменным нацыянальным брэндам Беларусі застаецца сацыяльная дзяржава, якая праяўляе клопат аб грамадзянах, актыўна развіваючы ахову здароўя і сацыяльную сферу, аказваючы дапамогу малазабяспечаным слаям насельніцтва.
Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 снежня 2024 г. № 124 ”Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян“, што прадугледжвае магчымасць галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь і аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь і не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на адным з шасці ўчасткаў для галасавання.