:

Аб візіце Міністра юстыцыі Саудаўскай Аравіi ў Беларусь

27.02.2024 г.

24 – 27 лютага 2024 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра юстыцыі, Старшыні Вышэйшай судовай рады Каралеўства Саудаўская Аравія Валіда бен Махамеда аль-Самаані.

Адбыліся сустрэчы з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргеем Хаменка, Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцінам Сукала. Праведзены круглы стол па пытаннях дзейнасці міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Саудаўскай Аравіі.

Абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў прававой і судовай сферах, у тым ліку па пытаннях аказання прававой дапамогі па крымінальных справах і выдачы злачынцаў, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, абмену вопытам развіцця судовай сістэмы, уключаючы цыфрызацыю работы судоў.

Падпісана Дарожная карта па супрацоўніцтве ў прававой сферы на 2024-2025 гг.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці