:

Беларускія прадпрыемствы бяруць удзел у выставе «Галфуд-2024»

20.02.2024 г.

Беларуская экспазіцыя «Belarus – the Taste of Nature» прадстаўлена на 29-й штогадовай выставе прадуктаў харчавання «Gulfood», якая праходзіць у перыяд 19 – 23 лютага 2024 г. у Дубаі.

Удзел у экспазіцыі, арганізаванай пры падтрымцы выставачнай кампаніі «Белінтэрэкспа», бяруць трынаццаць беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, якія дэманструюць шырокую лінейку мясной, малочнай, рыбапрадукцыі, соусаў і сокаў, прадукцыі мукамольна-крупяной галіны.

Традыцыйна найбольш маштабна на беларускім стэндзе прадстаўлены экспартны патэнцыял прадпрыемстваў Гродзенскага рэгіёна.

20 лютага 2024 г. выставу наведаў Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ Андрэй Лучанок і супрацоўнікі Пасольства. Праведзены перамовы з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў, прадстаўленых на экспазіцыі. Абмеркаваны перспектывы нарошчвання экспарту прадуктаў харчавання на рынкі краін рэгіёну і магчымае садзейнічанне з боку Пасольства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці