:

Аб удзеле Пасла ў сесіі Генеральнай Асамблеі IRENA

18.04.2024 г.

18-19 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок прыняў удзел у мерапрыемствах 14-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі IRENA.

У ходзе выступлення Пасол агучыў пазіцыю і дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама ўклад нашай краіны ў прадухіленне глабальнай змены клімату.

Цяперашняя сесія Генеральнай асамблеі IRENA праходзіць пад лозунгам «Вынікі COP-28: інфраструктура, палітыка і навыкі для патроення выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і паскарэння энергетычнага пераходу» ў рамках падвядзення вынікаў Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змене клімату (COP-28) ААЭ у лістападзе — снежні 2023 г.

Цяпер членамі IRENA з'яўляюцца 168 краін, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці