Аб беларуска-эмiрацкiм супрацоўніцтве ў галIне надзвычайных сітуацый
11.07.2024 г.11 ліпеня 2024 г. у рамках удзелу дэлегацыі МНС Беларусі ў нарадзе кіраўнікоў надзвычайных ведамстваў краін БРІКС у г. Казань (Расійская Федэрацыя) Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі сустрэўся з намеснікам кіраўніка Нацыянальнага агенцтва па кіраванні крызісамі і катастрофамі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абейдам Рашыдам аль-Шамсі.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і выказалі гатоўнасць прадоўжыць двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Вышэйшым саветам па нацыянальнай бяспецы ААЭ, прадстаўленым Нацыянальным агенцтвам па кіраванні крызісамі і катастрофамі, па супрацоўніцтве ў галіне кіравання крызісамі і катастрофамі.
У ходзе сустрэчы беларускі бок прадставіў магчымасці Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, які ажыццяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку як беларускіх, так і замежных спецыялістаў. Адзначана гатоўнасць МНС Беларусі навучаць спецыялістаў для ААЭ.