Аб сустрэчы Міністра юстыцыі Беларусі з Міністрам юстыцыі ААЭ
28.06.2024 г.28 чэрвеня 2024 г. на палях XII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму ў г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўгена Каваленкі і Міністра юстыцыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абдалы бен Султана бен Авада аль-Нуэймі.
У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі дынамічнае развіццё міждзяржаўных сувязей, а таксама адзначылі важнасць прававых механізмаў забеспячэння правоў і інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян у трансгранічных адносінах.
Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам далейшага развіцця міжнароднай дагаворна-прававой базы ў сферы юстыцыі.